Удзел у ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі
24.11.202323 лістапада 2023 г. настаўнік гісторыі ДУА "Гімназія № 7 імя В.Ц. Калакольнікава" і аспірант ГрДУ імя Я. Купалы Ананька Кірыл Дзмітрыевіч прыняў удзел у ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава". У рамках навуковага мерапрыемства прайшоў круглы стол з прэзентацыяй тэматычнага нумара выдання Беларускага Гістарычнага Часопіса, прысвечанага 100-годдзю Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, у якім Кірыл Дзмітрыевіч апублікаваў вынікі свайго даследавання па тэме "Нацыянальна-культурнае жыццё беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)". Таксама Кірыл Дзмітрыевіч прадставіў даклад "Да гісторыі існавання Гродзенскай беларускай гімназіі (1920-1921 гг.)" у рамках работы секцый навуковага мерапрыемства.
Мы в соцсетях: