21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
20.02.202421 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы.
Сёння у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай зніхнення . Дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэта свята спрыяе таму , каб людзі задумаліся пра лёс роднай мовы, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі іх продкі.
Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які праводзіцца штогод 21 лютага, мы ўзялі інтэрв’ю ў некаторых настаўнікаў, вучняў і працаўнікоў нашай установы адукацыі. З мэтай даведацца пра адносіны да беларускай мовы, што яна значыць у іх жыцці?
У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы праводзіцца акцыя “Чытаем класікаў разам”. Сённяшні дзень быў прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.
Вучаніцы 7 класа Лонская Вераніка і Шостка Дар'я выступілі перад гімназістамі з вусным часопісам "Чароўныя напевы роднай мовы".
Святкаванне Дня роднай мовы пачалося з прывітання і віншавання настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Саўко Веранікі Аляксандраўны і вучаніцы 8 класа Доста Валерыі з настаўнікамі і вучнямі.
Віншавальныя паштоўкі атрымалі выпускнікі гімназіі.
На працягу дня праводзіліся музычныя перапынкі. Вучні актыўна падпявалі і падтанцоўвалі.
Святкаванне Дня роднай мовы прадоўжылася ў фармаце літаратурна-музычнай кампазіцыі пад назвай "Не пакідайце ж мовы роднай..."
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8"Г" класа. Разам яны чыталі вершы беларускіх класікаў, адгадвалі загадкі, а таксама праявілі акцёрскае майстэрства пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Аўсейчык Марыі Міхайлаўны і Саўко Веранікі Аляксандраўны.
Пры канцы дня быў праведзены абласны дыктант "Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў", дзе вучні, настаўнікі і працаўнікі гімназіі прынялі ўдзел у напісанні тэкста пра бязмерныя выпрабаванні беларусаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Мы в соцсетях: