Навукова-практычная канферэнцыя "Навагрудскія чытанні: гісторыя і сучаснасць"
26.08.2024Настаўнік гісторыі Ананька Кірыл Дзмітрыевіч 23 жніўня 2024 года прыняў удзел навукова-практычнай канферэнцыі "Навагрудскія чытанні: гісторыя і сучаснасць", прысвечанай 980-годдзю горада Навагрудка. Кірыл Дзмітрыевіч выступіў з тэмай "Навагрудская беларускай гімназія: новыя крыніцы па гісторыі навучальнай установы (да 105-годдзя заснавання)". Настаўнік распавёў пра новыя знаходкі з беларускіх і літоўскіх архіваў і музеяў; закрануў паўсядзённую гісторыю навучальнай установы. Беларуская гімназія ў Навагрудку з'яўлялася ўстановай сярэдняй адукацыі, якая рыхтавала маладых беларусаў і супрацьстаяла палітыцы паланізацыі ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Са сцен гэтай установы выйшлі такія вядомыя навукоўцы Барыс Кіт і Леанід Барысаглебскі, удзельнікі партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і паэты Іван Міско (Анатоль Іверс) і Ніна Тарас і іншыя.
Мы в соцсетях: